Азаранка прайграла ў фінале тэніснага турніра ў Досе

28 лютага ў катарскай Досе прайшоў фінальны матч тэніснага турніра з прызавым фондам 731 тысяча долараў. Вікторыя Азаранка саступіла Люсі Шафаржовай з Чэхіі — 4:6, 3:6. Беларуска рабіла значна больш памылак, чым яе саперніца, горш рухалася на корце.

Адзначым, што Шафаржова займае 17-е месца ў рэйтынгу WTA, Азаранка — 48-е. Нягледзячы на паражэнне ў фінале, Вікторыя ў панядзелак значна палепшыць сваё становішча ў рэйтынгу.

Дэвід Бэкхэм прыляцеў у Катар паназіраць за матчам Азаранкі (фота, відэа)

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі