Авіякампанія "Мотор Січ" з 30 лістапада адкрывае рэйс Запарожжа-Мінск

Авіякампанія "Мотор Січ" з 30 лістапада адкрывае рэйс Запарожжа-Мінск

Украінская авіякампанія "Мотор Січ" пачынае палёты па маршруце Запарожжа-Мінск-Запарожжа, інфармуе БЕЛТА. Афіцыйнае адкрыццё рэйса адбудзецца 30 лістапада. У гэты дзень самалёт вылеціць з Запарожжа і прызямліцца ў Мінску ў 10 гадзін раніцы. На маршруце будзе задзейнічаны самалёт АН-140.

Паведамляецца, што рэйсы будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень. Самалёты будуць вылятаць з Запарожжа па панядзелках, серадах, пятніцах у 6.45 (прыбыццё ў Мінск у 10.00), па нядзелях — у 09.00 (прыбыццё ў Мінск у 12.15).

З Мінска рэйсы будуць адпраўляцца па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях а 15-й, прыбыццё ў Запарожжа — у 16.15. Мяркуецца, што з 20 снежня рэйс будзе выконвацца штодня.

Як паведамлялася раней, Расія і Украіна ўзаемна перапынілі авіязносіны паміж сабой. Таму цяпер грамадзяне гэтых краін будуць вымушаныя лятаць праз Мінск.

Расклад рэйсаў "Мотор Січы" арганізаваны для аптымальных стыковак у Мінску з рэйсамі авіякампаніі "Белавія" ў Маскву, іншыя гарады Расіі, Еўропы і Азіі.

Фота: airlines-inform.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі