Аўтобус с беларусамі, якія накіроўваліся ў Катынь, спыніла ФСБ (абноўлена)

Аўтобус з беларускімі грамадскімі актывістамі сёння выправіўся ў традыцыйную штогадовую вандроўку ў Катынь, прысвечаную Еўрапейскаму дню памяці ахвяраў сталінізму і нацызму. Аднак на беларуска-расійскай мяжы (ужо на баку Расіі) аўтобус спынілі людзі ў камізэльках з надпісамі “ФСБ”. Правяраючы пашпарты, яны звярнулі ўвагу на майку “STOP PUTIN” на адным з грамадскіх актывістаў, а таксама на блакітна-жоўтыя стужкі ў іншых актывістаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

Пасля гэтага супрацоўнікі ФСБ забралі пашпарты для больш дэталёвай праверкі. Прысутныя адзначаюць, што спецслужбісты адмоўна адрэагавалі на беларускую мову і папрасілі размаўляць на “нормальном языке”.

Аўтобус адпусцілі за 20 хвілін да закрыцця мемарыяльнага комплексу "Катынь", у які накіроўваліся актывісты. Трымалі іх з 12:30. Нягледзячы на позні час, аўтобус накіроўваецца па ранейшым маршруце. Яго суправаджае машына расійскай ДПС, інфармуе прэс-служба БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі