Асноўным пакупніком украінскай "дачкі" Сбербанка стала беларуская кампанія

Асноўным пакупніком украінскай "дачкі" Сбербанка стала беларуская кампанія

Асноўным пакупніком украінскай "дачкі" Сбербанка стала беларуская прыватная кампанія. Яе кіраўнік — Саід Гуцарыеў, сын вядомага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева. Разам з яго кампаніяй у Кансорцыум інвестараў, які набывае 100% акцый Сбербанка (Украіна) будзе ўваходзіць латвійскі Норвік Банк (яго асноўны акцыянер — грамадзянін Вялікабрытаніі Рыгор Гусельнікаў). Адпаведная дамова была падпісана 27 сакавіка. Закрыццё здзелкі чакаецца ў першым паўгоддзі бягучага года (трэба дачакацца ўхвалы здзелкі з боку фінансавых і антыманапольных рэгулятараў), інфармуе сайт sberbank.ru.

У Маскве лічаць, што рашэнне аб продажу ўкраінскай "дачкі" "будзе садзейнічаць разблакаванню яго офісаў і аднаўленню нармальнай працы". Як вядома, Украіна днямі ўвяла санкцыі супраць некалькіх структур расійскіх банкаў, у тым ліку і супраць украінскага Сбербанка. У Кіеве група радыкалаў заблакавала ўваход у будынак яго цэнтральнага офіса, яны пабудавалі з блокаў сцяну, выкарыстоўвалі нават мантажную пену.

РІА "Новости" адзначае, што ўкраінскі Сбербанк на сённяшні дзень з'яўляецца шостым па велічыні банкам Украіны. Яго актывы складаюць каля 2,2 млрд долараў, ён мае сетку больш чым з 150 аддзяленняў. Паслугамі банка карыстаецца каля мільёна кліентаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі