Арыштаваны па падазрэнні ў тэракце ў Стамбуле ўзбек прызнаў сваю віну

Арыштаваны па падазрэнні ў тэракце ў Стамбуле ўзбек прызнаў сваю віну

Арыштаваны па падазрэнні ў тэракце ў Стамбуле грамадзянін Узбекістана прызнаў сваю віну, інфармуе "Бі-Бі-Сі". У навагоднюю ноч у начным клубе Reina было расстраляна 39 чалавек (сярод іх шмат замежнікаў), дзясяткі атрымалі раненні. Адбіткі пальцаў Абдулкадзіра Машарыпава супадаюць з тымі, што былі знойдзены на месцы тэракту.

Высветлілася, што мужчына праходзіў падрыхтоўку ў Афганістане. У Турцыю ўзбек прыехаў нелегальна ў студзені 2016 года. Разам з ім арыштавалі грамадзяніна Ірака і трох жанчын. Агулам па гэтай справе было арыштавана паўсотні чалавек. Адказнасць за напад на начны клуб узяла на сябе тэрарыстычная "Ісламская дзяржава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі