Вы тут

Арына Сабаленка ўпершыню прабілася ў асноўную сетку турніру пад эгідай WTA

Фота: tennis.by

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая мае 143-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, прабілася ў асноўную сетку буйнога турніру ў Дубаі з прызавым фондам 2,3 мільёна долараў. У другім раундзе кваліфікацыі яна перамагла балгарку Александрыну Найдзенаву — 6:2, 6:2. Раней у стартавым матчы беларуска абыграла Людмілу Кічанок з Украіны — 7:5, 6:0.

18-гадовая Арына Сабаленка будзе ўпершыню ў сваёй кар’еры выступаць у асноўнай сетцы прафесійных турніраў пад эгідай WTA. Лёсаванне адбудзецца сёння, а паядынкі асноўнай сеткі пачнуцца ў нядзелю, 19 лютага.

У турніры ўдзельнічаюць топавыя тэнісісткі — Ангеліка Кербер, Караліна Плішкава, Дамініка Цыбулкава, Агнешка Радваньска, Габрынье Мугуруса, Ёхана Конта.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Праўладныя арганізацыі правялі ў Курапатах суботнік. Фота: БЕЛТА