Архівы Ватыкана могуць праліць святло на многія моманты беларускай гісторыі

Архівы Ватыкана могуць праліць святло на многія моманты беларускай гісторыі

У архівах Ватыкана захоўваюцца дакументы, якія могуць многае расказаць пра беларускую гісторыю. Такую заяву ў эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН зрабіў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Паводле яго слоў, Ватыкан гатовы да супрацоўніцтва з навукоўцамі, якія жадаюць папрацаваць у старажытных архівах, аднак "фінансавацца гэтыя праекты павінны за кошт урада той краіны, адкуль прыбыў даследчык, або якога-небудзь фонду".

Апостальскі нунцый упэўнены, што "мноства дэталяў беларускай гісторыі можа быць знойдзенае ў архівах Ватыкана — бо гэта першы і самы вялікі архіўны комплекс у свеце". Паводле яго слоў, цяпер у архівах Ватыкана беларускіх даследчыкаў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі