Арганізатары: Калі Джэкі Чан і быў у Мінску, ён быў інкогніта

Арганізатары: Калі Джэкі Чан і быў у Мінску, ён быў інкогніта

Джэкі Чан, пра прыезд якога ў Мінск паведамілі многія беларускія СМІ, так і не з'явіўся ў Палацы спорту 23 лістапада. У гэты дзень, паводле інфармацыі ў прэсе, якая спасылалася на арганізатараў канцэрта, зорка мусіла прадставіць беларускай публіцы сваё нібыта сусветна вядомае шоў "Dragon Kong", а дагэтуль Чана павінны былі сустрэць у аэрапорце прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта. Але адзін з арганізатараў мерапрыемства, які назваўся Паўлам, не разумее, адкуль у СМІ з'явілася такая інфармацыя:


"Хто прыдумаў гэтую гісторыю, што ён мусіць прыляцець і яго павінен сустракаць Лукашэнка? Ён у мінулым месяцы прылятаў у Маскву, але не сустракаўся з Пуціным. Ён адкрыты, добры, просты чалавек і зусім не пампезны. І нават, дапусцім, калі ён і быў у Мінску, то было гэта ўсё культурна і ціха, і пра гэта мала хто ведаў. Па тэлефоне, ці прыязджаў Джэкі ў Мінск, я вам не скажу. Няхай інтрыга захоўваецца".

Тым не менш, многія прысутныя на канцэрце сапраўды прыйшлі на Джэкі Чана — "купіліся" на афішы, на якіх красуецца знакаміты акцёр. Атрымліваецца, што гледача падманулі?


"Першае патрабаванне Чана, што на ўсіх афішах яго тэатра мусіць фігураваць не толькі яго імя, але і яго выява, — працягвае Павел. — Мне крыўдна, што такі ажыятаж выклікала яго асоба, і ніхто не напісаў пра тое, што ён стварыў. Але зала адчула ў шоў Чана, адкрытую кітайскую душу, і стоячы апладзіравала. Нам тэлефануюць і кажуць, што такога ў Мінску яшчэ не было, і нарэшце мы ўбачылі нешта новае".


Дарэчы, па інфармацыі Еўрарадыё ў наступным месяцы Беларусь наведае Арнольд Шварцэнегер. Інкогніта.

 

Арганізатары: Калі Джэкі Чан і быў у Мінску, ён быў інкогніта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі