Арганізатараў "Кіно ў пераходзе" асудзілі на некалькі сутак

Настасся Доль і Зміцер Латушкін былі асуджаныя нібыта за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Суддзя Таццяна Мотыль прысудзіла дзяўчыне 6 сутак арышту, а хлопцу — 5, піша nn.by

Напярэдадні міліцыя затрымала каля 30 ўдзельнікаў мерапрыемства ў пераходзе каля журфака БДУ. Яны сабраліся на прагляд дакументальнага фільма пра вулічнага мастака Бэнксі. Пазней усіх акрамя арганізатараў адпусцілі. 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі