Апублікаваныя новыя правілы прыёму ў беларускія ВНУ

Апублікаваныя новыя правілы прыёму ў беларускія ВНУ

Апублікаваныя новыя правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі. Указ кіраўніка дзяржавы № 4 ад 9 студзеня 2017-га ў чацвер афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як інфармавала Еўрарадыё, абітурыенты атрымаюць магчымасць здаваць ЦТ па чатырох вучэбных прадметах. Тэрмін дзеяння сертыфікатаў цэнтралізаванага тэставання будзе падоўжаны да двух гадоў. Таксама для абітурыентаў будуць уведзеныя тры рэзервовыя дні ЦТ. Пабачыць тэкст указу можна тут.

Адзначым, што новаўвядзенні пачынаюць дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання дакумента.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі