Апазіцыянера Вінаградава не выпусцілі з Маскоўскага РУУС

Толькі ўчора Паўла Вінаградава вызвалілі з сутак пасля чарговай адсідкі. І на наступны дзень апазіцыянер зноўку знік у міліцыі Маскоўскага РУУС Мінска.

“Сёння з 9 да 10 раніцы яму патрэбна было з’явіцца на адзнаку у РУУС, ― апавядае Святлана Вінаградава, жонка апазіцыянера. ― Павел, я і яшчэ адзін наш таварыш паехалі разам на гэту адзнаку. Падышлі да самага ганку, муж зайшоў у будынак і больш не выходзіў”.

“Калі я патэлефанавала Паўлу, ён сказаў што інспектара Кур’яновіча не было а іншыя міліцыянеры шукалі паперу, дзе Паша нібыта мусіў адзначыцца. Хвілін праз сем пасля гэтай гутаркі я яму зноўку набрала, ён ужо быў недасягальны, ― працягвае Святлана Вінаградава. ― Паспрабавала зайсці ў РУУС і трапіць у інспекцыю. Але не пусцілі, дзяжурны сказаў, што з Паўлам праводзяць гутарку і адпусцяць гадзіны ў тры. Я набрала Лужынскаму (начальніку крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага раёну сталіцы), ён сказаў тое самае: што Павел не затрыманы, з ім гутараць. Але ён заўсёды так кажа, а муж трапляе на суткі”.

Раней Павел Вінаградаў выказваў здагадкі, што сэнс яго бясконцых пасадак у тым, каб адправіць актывіста ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі