Апазіцыянер Васіль Парфянкоў з'ехаў ва Украіну

Актывіст апазіцыі Васіль Парфянкоў з'ехаў 19 снежня ў Украіну, хаця ў Беларусі ён знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам пасля арышту. Пра ад'езд Парфянкова агенцтву БелаПАН распавёў намеснік старшыні грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" (Латвія) Ілля Дабратвор.

Парфянкоў вяртацца ў Беларусь не збіраецца. Ён, як паведамляецца, хоча "абараняць Украіну ад расійскіх акупантаў". У Львоўскай вобласці ў беларускага апазіцыянера знаходзіцца жонка з 11-месячным дзіцем.

Парфянкоў быў неаднаразова асуджаны, у тым ліку за Плошчу-2010. У снежні 2013-га за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду яго асудзілі да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Некалькі апошніх месяцаў Парфянкоў даседжваў тэрмін у адзіночнай камэры. Актывіст вызваліўся 5 снежня. Год прэвентыўнага нагляду яму прызначылі яшчэ ў калоніі ў Горках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі