Амерыканскі тэлевядучы назваў дыск беларусаў Re1ikt альбомам года

Амерыканскі тэлевядучы назваў дыск беларусаў Re1ikt альбомам года

Амерыканскі тэлевядучы і вядомы прыхільнік экстрэмальнай музыкі Мэт О'Донэл назваў альбом беларускага гурта Re1ikt "Лекавыя травы" 2015 года любімым альбомам, пачутым сёлета. "Re1ikt, Sivyj Yar, Trautonist, Cobalt", — напісаў Мэт, адказваючы на пытанне аднаго з падпісантаў у Twitter пра тое, якія альбомы ў стылі метал спадабаліся яму сёлета больш за ўсё.

У чацвёрку рэлізаў, адзначаных журналістам, трапілі працы расійскай black metal-каманды Sivyj Yar, нямецкага post-metal-праекта Trautonist і амерыканскага war metal-гурта Cobalt. Тым не менш, беларускі калектыў ён паставіў на першае месца. Мэт паведаміў музыкам Re1ikt пра тое, што ён вялікі прыхільнік іх творчасці і хацеў бы даведацца, як вымаўляецца назва гурта.

Мэт О'Донэл працуе ў тэлецэнтры ў Філадэльфіі, які належыць Disney-ABC Television Group і вядзе ранішняе шоў. Журналіст — даўні і адданы прыхільнік экстрэмальнай музыкі, ён з задавальненнем кантактуе з гледачамі ў сацсетках, перыядычна дзеліцца ўражаннямі ад праслуханага і прагледжанага. Грае на ўдарных у мясцовым рок-гурце Champs.

У альбом Re1ikt "Лекавыя травы" ўвайшлі народныя песні з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама кампазіцыі, складзеныя ўдзельнікамі каманды паводле твораў класікаў беларускай літаратуры: "Драўляны Дзядок і кабета Інсекта" Яна Баршчэўскага і "Балотны агонь" Якуба Коласа. Пласцінка атрымала перамогу ў намінацыі "Альбом года" музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём рады" і ў аднайменнай намінацыі прафесійнай прэміі Rock Profi, а таксама стала "Найлепшым рок-альбомам" па версіі музычнага сайта Experty.by.

Наступны выступ гурта Re1ikt адбудзецца на штогадовым фолк-фестывалі "Камянiца", які пройдзе 10 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі