Амаль 80% расіян лічыць Захад праціўнікам Расіі

А пры зручным выпадку наносяць шкоду інтарэсам краіны. Аб гэтым сведчыць апытанне, праведзенае спецыялістамі “Левада-цэнтра”. Толькі 8% апытаных бачаць у ЗША і ў еўрапейскіх краінах партнёраў Расіі, якія прытрымліваюцца агульных інтарэсаў, паведамляе ВВС.

Як адзначаюць сацыёлагі, сума негатыўных пачуццяў сярод насельніцтва да ЗША і Еўрапейскага саюзу дасягнула максімальнага значэння за ўсе гады замераў. Назіраецца дыяметральна супрацьлеглая адзнака Кітая. 19% апытаных упэўненыя, што адносіны паміж краінамі сяброўскія, 25% - добрасуседскія, 35% - нармальныя. Нягледзячы на гэта, больш за дзве траціны апытаных (66%) лічаць, што Расіі неабходна наладжваць адносіны з ЗША і іншымі заходнімі краінамі.

Адносіны паміж Расіяй і краінамі Захаду значна пагоршыліся пасля анэксіі Крыма і пачатку ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны. Захад абвінавачвае Крэмль у падтрымцы сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, Масква абвінавачванні абвяргае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі