Аляксей Грос: Джамала абняла мяне, параіла заставацца сабой і нічога не баяцца

Аляксей Грос: Джамала абняла мяне, параіла заставацца сабой і нічога не баяцца

14 цікавых цытатаў дуэта Грос-Андрыянаў

 

Я бачу сябе ў будучыні з жывымі музыкамі і жывым гукам. Мне так камфортней. Мне так падабаецца больш. 

Натуральна, "Славянскі базар" нібыта застыў у мінулым. Але гэта адзін з нешматлікіх конкурсаў у Беларусі, на якім можна выступіць. Таму мы не пайшлі наперад за фарматам гэтага конкурсу. Спяваць "Малітву" Мулявіна, "Касіў Ясь канюшыну", "Княжну", "Маму" не хацелася. І па нашых творах відаць, што мы паспрабавалі змяніць звыклы фармат. Магчыма, на фоне астатніх удзельнікаў мы выглядалі белай варонай.

Прадстаўнік Беларусі на конкурсе ў Беларусі мусіць быць максімальна беларускім. У першы дзень я спяваў песню "Ой, дожджык ідзе" на беларускай мове. Натуральна, што да яе мусіла быць вышыванка, белая кашуля з элементамі арнаменту. Нават шкарпэткі ў нас былі з арнаментам! Усё атрымалася само сабой, натуральна.

Калі мы прыдумлялі выяву на фірмовых цішотках, спачатку думалі пра аўтапартрэт Лёшы. Потым вырашылі што гэта банальна. Валошка — таксама банальна. А Князь Альгерд — князь віцебскі, добры гаспадар, у яго было 12 дзяцей, за час свайго кіравання ён павялічыў землі княства ў два разы. То бок, паралельна мы вывучалі сваю гісторыю і адукоўваліся. Аляксей у вобразе Альгерда сімвалізаваў гаспадара конкурсу. 

Аляксей Грос: Джамала абняла мяне, параіла заставацца сабой і нічога не баяцца

Хто такі беларус? Я беларус. Я патрыёт у правільным сэнсе гэтага слова, я ганаруся сваёй гісторыяй. Апрануць вышыванку, натуральна, гэта не значыць быць беларусам... Гэта мусіць быць такі склад розуму — ганарыцца сваім. І нейкія рэчы мусяць пра гэта сведчыць. І вышыванка — акурат такая рэч. 

Ёсць такі нюанс — мы не валодаем добра беларускай мовай. Але вывучаем яе і спадзяёмся выправіць гэты момант у бліжэйшы час. Мы перакананыя, што ў першую чаргу трэба ведаць сваю мову, а потым іншыя.

Я вельмі рады перамозе Джамалы — вельмі класная песня, вельмі класная вакалістка з неверагоднай энергетыкай. Мы пабывалі на яе канцэрце ў Вільні. Мяне вельмі ўразіў гэты ўзровень. Ты разумееш, куды расці і што рабіць. 

Мы замарочваемся наконт рэперуару, які ёсць тварам артыста. Хочацца мець рэпертуар, які будзе адрознівацца ад расійскай папсы. 

Перамога — гэта пляцоўка, а далей усё залежыць ад цябе. Ніхто ж не ведае, якія мэты ставіць перад сабой артыст. Некаму патрэбна свая аўдыторыя — хопіць 200-300 чалавек, але яны заўсёды прыйдуць канцэрт. А нехта хоча быць папулярным. Гэта іншае. Можна не слухаць музыку артыста, але хадзіць на яго канцэрты, бо гэта папулярны артыст. На постсавецкай прасторы гэта актуальна. Ані Лорак збірае стадыёны. Але я ўпэўнены, што большая палова стадыёна не ведае ўсе песні Лорак, а ходзіць па інэрцыі. Мне б хацелася мець свайго гледача.

Многія музыкі думаюць пра фармат, некаторыя спрабуюць залезці на расійскі рынак. У гэтым асноўная праблема маіх калег. Людзі імкнуцца рабіць сябе па нейкім шаблоне, а не напітваюцца пэўнымі навыкамі, а потым робяць сваё. Гэта тое, што хочацца рабіць мне.  

Раней мне кідалі творы, і я разумеў, што гэта тое, што можна адправіць усім. Пасля конкурсу мне пачалі дасылаць іншыя творы. То бок, людзям спадабалася, як я выканаў песню Ялфімава, яны ўбачылі, што я гэта адчуў, магчыма, данёс лепш, чым некаторыя свае песні. Хачу рабіць нешта падобнае, поп-рокавае. 

Калі мы сустрэліся з Джамалай у Вільні, то паабяцалі ёй запісаць песню "1944" у беларускім варыянце. Крыху адпачнем, а потым разам з Мікітам Найдзёнавым паспрабуем знайсці добрую версію і гэта ўсё прыгожа аформіць. Бо Джамала сказала, што ёй будзе вельмі цікава паслухаць, што атрымаецца.

Мне падабаецца Робі Уільямс. Я набыў квіток на яго канцэрт і вельмі хацеў патрапіць. Але быў канцэрт у самога, а на Робі пайшла мая мама. Маме вельмі спадабалася. Take That, Muse, Джэймі Калум, Майкл Болтан, Майкл Бублі, невегародная Пінк, Эрык Клэптан... Ты бачыш, што людзі ўкладаюць у гэта душу, ты бачыш грузавікі, якія з імі прыязджаюць, але там не мішура. 

У нас вельмі шмат таленавітых музыкаў. Я раней лічыў крыху інакш. Але ў тым ліку падрыхтоўка да "Славянскага базару", калі мы шукалі песні і слухалі шмат сучаснай беларускай музыкі, адкрыла мне на гэта вочы.

Аляксей Грос: Джамала абняла мяне, параіла заставацца сабой і нічога не баяцца

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі