Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг Уімблдона

Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг Уімблдона

Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг Уімблдона. На старце прэстыжнага тэніснага турніру беларуская тэнісістка перамагла ў двух сэтах францужанку Крысціну Младэнавіч — 6:3, 6:3. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 10 хвілін. Адзначым, што ў рэйтынгу WTA Сасновіч займае 98-е месца, Младзенавіч — 31-е.

Аляксандры Сасновіч 22 гады. Летась на Уімблдоне яна дайшла да другога круга. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка сёлета Уімблдон прапускае з-за траўмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі