Аляксандра Сасновіч прайграла ў першым крузе "Australian Open"

Аляксандра Сасновіч прайграла ў першым крузе "Australian Open"

Аляксандра Сасновіч (118-е месца ў рэйтынгу) прайграла ў першым крузе "Australian Open". У Мельбурне беларуска саступіла больш рэйтынгавай прадстаўніцы Кітая Чжан Шуай (23) — 0:6, 3:6. Сасновіч была апошняй прадстаўніцай Беларусі, якая працягвала выступаць у адзіночным разрадзе на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Вольга Гаварцова, Арына Сабаленка і Вера Лапко выбылі яшчэ ў кваліфікацыі.

Беларусы працягваюць выступаць у парным разрадзе. Максім Мірны разам з філіпінцам Трэтам Х'юі сустрэнуцца з бразільска-індыйскім тандэмам Андрэ Са / Леандэр Паес. Аляксандр Буры разам з італьянцам Паола Ларэнцы згуляюць з амерыканцам Раджывам Рамам і прадстаўніком Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Равенам Клаасэнам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі