Аляксандр Глеб знайшоў для "Крумкачоў" новага трэнера — Фабіа Капэла!

Александр Глеб нашел "Крумкачам" нового тренера — Фабио Капелло!

Аляксандр Глеб знайшоў новага трэнера для мінскага футбольнага клуба "Крумкачы". Папярэдні трэнер каманды Алег Дулуб на пачатку кастрычніка з'ехаў працаваць у львоўскія "Карпаты". У Інстаграме вядомы беларускі футбаліст апублікаваў фота з Фабіа Капэла і напісаў: "Братан, знайшоў вам новага трэнера". Родны брат Аляксандра Глеба, Вячаслаў, гуляе ў "Крумкачах".

Заўзятары адразу пачалі пісаць, што Алега Дулуба, які за два гады прайшоў з "Крумкачамі" шлях ад аматарскай каманды да клуба вышэйшай лігі, не замяніць. А Вячаслаў Глеб за словам у кішэню не палез і адказаў брату жартам: "Прыгажун!!! Спадзяюся, плаціць яму таксама будзеш ты!!!".

Александр Глеб нашел "Крумкачам" нового тренера — Фабио Капелло!

Фабіа Капэла — вядомы італьянскі футбольны трэнер. У 2014-2015 гадах ён працаваў са зборнай Расіі, яго гадавы заробак складаў 7 млн еўра. Па інфармацыі расійскіх СМІ, пасля датэрміновага скасавання кантракта (трэнерам былі незадаволеныя ў Расійскім футбольным саюзе) Капэла атрымаў шалёную няўстойку ў 32 млн еўра.

Дарэчы, 28 кастрычніка Аляксандр і Вячаслаў Глеб маглі б згуляць адзін супраць аднаго, бо іх клубы сустракаюцца ў чэмпіянаце Беларусі. Але верагоднасць невялікая: сёлета БАТЭ ўжо забяспечыў сабе чэмпіёнства, і ў апошніх матчах гульцы асноўнага складу, у тым ліку і Аляксандр Глеб, часта адпачываюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі