Аляксандр Глеб атрымаў пашкоджанне на матчы супраць Македоніі

Паўабаронца беларускай зборнай па футболе Аляксандр Глеб быў траўмаваны ў часе матчу супраць Македоніі. Гулец пакінуў распараджэнне нацыянальнай каманды і будзе аднаўляць сілы цягам тыдня. Гэта не дазволіць яму прыняць удзел у таварыскім матчы супраць зборнай Габона, які пройдзе ў панядзелак, 30 сакавіка, піша Прессбол.

Нагадаем, што адборачны матч да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года паміж Беларуссю і Македоніяй прайшоў 27 сакавіка: беларусы на выездзе перамаглі македонцаў з вынікам матчу 1:2. Гэта быў дэбют у зборнай галоўнага трэнера Аляксандра Хацкевіча, з якім дружына адразу ж атрымала сваю вікторыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі