Алімпійскую форму для нацыянальнай каманды пашыюць у прэзідэнцкім атэлье

Алімпійскую форму для нацыянальнай каманды пашыюць у прэзідэнцкім атэлье

У выпуску навінаў Агульнанацыянальнага тэлебачання прагучала інфармацыя, што форму, у якой беларускія спартсмены паедуць на алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра, сёлета будуць шыць у атэлье Кіраўніцтва справамі кіраўніка краіны. Там, дарэчы, шыюць вопратку таксама для высокіх чыноўнікаў.

На цяперашні час краўцы здымаюць меркі спартоўцаў, першымі былі легкаатлеты. Паведамляецца таксама, што асноўнымі будуць колеры дзяржаўнага сцяга.

Сёлета Алімпіяда пройдзе ў жніўні ў Бразіліі, у Рыа-дэ-Жанейра. Пакуль што алімпійскія ліцэнзіі атрымалі 104 беларускія спартсмены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі