"Альфа Радыё" увойдзе ў склад выдавецкага дома на базе газеты "СБ"

"Альфа Радыё", адна з старэйшых беларускіх радыёстанцый, увойдзе ў склад выдавецкага дома на базе газеты "Советская Белоруссия". Адпаведную пастанову 19 лістапада прыняў урад. Ён даручыў "перадаць бязвыплатна да 31 снежня 2014 года ў аператыўнае кіраванне ўстановы Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" 100 акцый ЗАТ "Альфа-Радыё", якія належаць Рэспубліцы Беларусь і знаходзяцца ў валоданні і распараджэнні Дзяржкамітэта па маёмасці, намінальным коштам 120 000 рублёў на агульную суму 12 000.000 рублёў".

Партал tut.by нагадвае, што год таму "Альфа Радыё" пазбавілася офіса на праспекце Незалежнасці, які займала 14 гадоў. Неўзабаве радыёстанцыя пераехала ў Дом друку. Яшчэ перад гэтым быў зменены фармат: у эфіры засталіся толькі навіны і музыка. Сёлета стала вядома пра планы арганізацыі FM-вяшчання ў складзе выдавецкага дома на базе газеты "Советская Белоруссия".

Зорным часам "Альфа-Радыё" лічацца 1999-2003 гады, калі генеральным прадусарам і ды-джэем быў Сяргей Кузін, які пазней з'ехаў ва Украіну.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі