Вы тут

Akute прапануюць паўдзельнічаць у стварэнні іх новага альбома

Гурт Akute распачаў збор сродкаў для запісу чацвёртага студыйнага альбома і прапануюць ўсім, каму неабыякавая іх творчасць, паўдзельнічаць. За фінансавую падтрымку будучага рэлізу можа стаць першым уладальнікам новага дыска, цішоткі, плакатаў і іншых падарункаў. Частка сумы, якую прапануецца сабраць, тлумачаць музыкі, будзе выдаткаваная на паслугі гукарэжысёра, частка —непасрэдна на выданне, а частка — на выраб фірмовага мерчу.

Праца над альбомам ужо вядзецца, раней ужо былі прэзентаваныя два трэкі з яго — "О божа мой" і "Калі б я застаўся з табой". Плануецца, што пласцінка ўбачыць свет ужо восенню. Басіст гурта Раман Жыгараў распавёў Еўрарадыё, што яна будзе ўтрымліваць новыя неўласцівыя для Akute прыёмы, але і адсылаць да першага альбома "Дзевачкі і космас".

Раман Жыгараў: "Ёсць на альбоме рэчы, якімі мы раней не займаліся. Ёсць, напрыклад, ламаныя рытмы. Па нашым адчуванні, мы вяртаемся да першага альбома "Дзевачкі і космас". Хаця, натуральна, нам скажуць, што гэта не так, калі альбом выйдзе".

 

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі