Akute і The Toobes першымі з беларусаў пратэстуюць Prime Hall

20 лістапада адны з лепшых live-каманд Беларусі выступяць з вялікім сумесным канцэртам на новай пляцоўцы Мінска. Гэта першыя беларускія гурты, якія дадуць канцэрт у Prime Hall. The Toobes прэзентуюць новы альбом "Road To The Big Time", а гурт Akute прадставіць праграму "Лепшае".

The Toobes скончылі працу над трэцім паўнафарматным альбомам, які атрымаў назву "Road To The Big Time" ("Дарога да поспеху"). Пасля доўгага канцэртнага перапынку, музыкі рады зноў выступіць у Мінску:

"Вялікая колькасць новых песень! — інтрыгуе лідэр The Toobes Стас ЛамакінПлюс, старыя хіты, без якіх, на мой погляд, ні адзін гурт не мае права выступаць. Да таго ж, паспрабуем здзівіць новымі гукамі: не сінтэтычнымі, а новымі інструментамі. Дзякуй богу, з гукам у нас праблем не бывае — абяцаю, што ўсё будзе крута!"

У межах канцэрта Akute выканаюць лепшыя кампазіцыі з альбомаў "Дзевачкі і космас" (2011), "Не існуе" (2012) і "Рэальнасць і сны" (2014).

"Мы на самой справе выбралі самае лепшае, на наш погляд, з усіх трох альбомаў, — кажа вакаліст і гітарыст гурта Стас Мытнік, — праграма складаецца з адных хітоў, якія створаць незабыўную атмасферу ў адной абойме. Прыходзьце, не пашкадуеце!"

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі