Akute апублікавалі прэв'ю новага альбома "Пластыка" (аўдыё)

Akute апублікавалі прэв'ю новага альбома "Пластыка" (аўдыё)

Гурт Akute прадставіў прэв'ю свайго новага альбома "Пластыка".

"Тут усё вынікае з самога слова. Пластычнасць у рухах, пластычнасць у дзеяннях. Мне падаецца, што гэтае слова добра характарызуе сённяшні момант і час. Але не жорстка характарызуе, а лагодна", — тлумачыць выбар назвы бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў.

Па словах Рамана, альбом выйдзе на наступным тыдні. Ён з'явіцца як у інтэрнэце, так і на фізічных носьбітах:

"Паколькі ў нас не было альбома два гады, мы хочам, каб яго пачула максімальная колькасць людзей. Таму ён будзе паўсюль. Яго можна як бясплатна спампаваць, так і набыць".

Нагадаем, раней музыкі Akute паведамлялі, што па духу "Пластыка" будзе нагадваць першы альбом "Дзевачкі і космас".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі