Агульнарэспубліканскі банк вакансій змяніў адрас у інтэрнэце

Агульнарэспубліканскі банк вакансій змяніў адрас у інтэрнэце

Агульнарэспубліканскі банк вакансій змяніў адрас у інтэрнэце, цяпер ён наступны: gsz.gov.by. Таксама ён быў мадэрнізаваны, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

БЕЛТА нагадвае, што аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма "Агульнарэспубліканскі банк вакансій" дзейнічае з 2007 года. Штодня апрацоўваецца каля 10 тысяч пошукавых запытаў карыстальнікаў. Стары сайт (vacancy.mintrud.by) не вытрымліваў такой нагрузкі. Гэта і стала прычынай мадэрнізацыі. Цяпер банк вакансій змешчаны на новым інтэрнэт-рэсурсе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны — Інфармацыйным партале дзяржаўнай службы занятасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі