АГП патрабуе адстаўкі Лукашэнкі і ўрада Кабякова

АГП патрабуе адстаўкі Лукашэнкі і ўрада Кабякова

Аб'яднаная грамадзянская партыя патрабуе адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і ўрада Андрэя Кабякова. Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую 17 ліпеня прыняў XVII справаздачна-выбарчы з'езд АГП. У дакуменце адзначаецца, што наша краіна знаходзіцца ў стане пастаяннага крызісу і адказнасць за гэта "цалкам ляжыць на дзейнай уладзе".

У заяве з'езда АГП таксама ідзе гаворка пра тое, што "чыноўнікі сканцэнтравалі ў сваіх руках прамы кантроль над 80% рэсурсаў і актываў краіны". "Яны "кашмараць" прадпрымальнікаў, душаць вытворцаў і здзекуюцца над інвестарамі", — цытуе дакумент БелаПАН.

У заяве называюцца 7 асноўных прычын, чаму Лукашэнка і ўрад павінны пайсці ў адстаўку: няздольнасць навукова і прафесійна ставіць дыягназ крызісу; дэіндустрыялізацыя, давядзенне тысяч прадпрыемстваў да банкруцтва; адхіленне звычайных беларусаў ад кіравання зямлёй, актывамі, рэсурсамі і маёмасцю; ператварэнне дзясяткаў гарадоў у зоны вытворчага, маёмаснага і інвестыцыйнага няшчасця; прыгон духу нацыянальнага прадпрымальніцтва; няздольнасць адкрыць для беларускіх вытворцаў рынкі краін ЕС, Азіі, ЗША, а таксама рэалізаваць свабоду перамяшчэння тавараў у рамках ЕАЭС; правал рэформаў інфраструктурных сектараў эканомікі — энергетыкі, цеплазабеспячэння, водазабеспячэння, транспарту і тэлекамунікацыі.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка нязменна займае пасаду прэзідэнта Беларусі з лета 1994 года. Андрэй Кабякоў з'яўляецца прэм'ер-міністрам са снежня 2014-га.

На з'ездзе Анатоль Лябедзька быў у чарговы раз пераабраны на пасадзе старшыні АГП.

З'езд АГП вылучыў 70 прэтэндэнтаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі