Адвакат: Вельмі складана даказаць, што ты лайкнуў порна выпадкова

Адвакат: Вельмі складана даказаць, што ты лайкнуў порна выпадкова

Следчы камітэт сцвярджае, што нават "лайк" пад здымкам з "коўзкім" зместам можа прывесці да крымінальнай справы за распаўсюд парнаграфіі. Ці можа чалавек апраўдацца ў судзе тым, што яго лайк — гэта проста лайк, і ніякага намеру нешта распаўсюджваць у яго не было? З гэтым пытаннем Еўрарадыё звярнулася да адваката Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Вольгі Савіч:

Вольга Савіч: Вы кажаце пра тое, што следству неабходна даказаць намер на распаўсюд. Але, на маю думку, усё наадварот: кожны карыстальнік сацсетак добра разумее, якія яго дзеянні могуць быць дасяжныя для прагляду іншым людзям. Калі я "ВКонтакте" адзначаю, што мне падабаецца нечый пост — я яго не распаўсюджваю, бо ў гэтай сацсетцы лайк гэтага не дазваляе. Але, калі я стаўлю лайк у Facebook, мае сябры могуць гэта пабачыць. Гэтае маё дзеянне можа прывесці да распаўсюду інфармацыі. Не кажучы ўжо пра перапост ці захаванне інфармацыі на сваёй старонцы.

Адвакат: Вельмі складана даказаць, што ты лайкнуў порна выпадкова

Калі я не хачу, каб мае дзеянні бачылі, я закрываю старонку. Калі чалавек гэтага не робіць — трэба адэкватна ацэньваць сітуацыю. Любое дзіця можа выпадкова зайсці на старонку і нешта там убачыць. Таму ў пазіцыі праваахоўнікаў ёсць логіка — адказнасць за гэта мусіць быць. Іншае пытанне, калі гаворка ідзе пра адно фота, ці трэба яго публікацыю кваліфікаваць як злачынства? Ці настолькі тут вялікая ступень грамадскай небяспекі? Думаю, што тут заканадаўцам трэба падумаць пра ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці. Ды і ў санкцыі артыкула з Крымінальнага кодэкса даўным-даўно можна было б розныя ўчынкі размежаваць. Але пакуль усё ёсць так, як ёсць.

Адвакат: Вельмі складана даказаць, што ты лайкнуў порна выпадкова

Апошнім часам пры расследаванні крымінальных справаў, звязаных з распаўсюдам парнаграфіі, следчыя ўсё часцей сутыкаюцца з праблемай, калі асоба, якую прыцягваюць да крымінальнай адказнасці, не лічыць, што пастаўлены ёю "лайк" ці дадаванне парнаграфічнага відэа сабе на старонку ў сацыяльнай сетцы з'яўляецца злачынствам.

Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Еўрарадыё: Па вашых назіраннях, ці ёсць розніца паміж пакараннямі сапраўдным вытворцам і распаўсюднікам порна і таму, хто проста лайкнуў не тое?
Вольга Савіч:
Безумоўна. Па 343 артыкуле было шмат справаў. Калі гаворка ідзе пра мэтанакіраванае размяшчэнне парнаграфіі, стварэнне сайтаў для атрымання прыбытку, узаемадзеянне з іншымі людзьмі, здымкі відэа — злачынцы атрымліваюць рэальныя тэрміны, хаця гэтае злачынства належыць да катэгорыі менш цяжкіх. У той жа час, ёсць лічаныя сітуацыі, калі бачна, што дзеянні чалавека абмяжоўваюцца яго сацыяльнымі сеткамі, і бачна, што яны не носяць масавага характару і не накіраваныя на распаўсюд. Рэальныага пазбаўлення волі яшчэ ніхто нікому ў такіх выпадках не прызначаў.

Еўрарадыё: Ці можна даказаць, што чалавек парушыў закон ненаўмысна? Напрыклад, выпадкова націснуў на суседнюю іконку, перапосціў не тую карцінку, якую збіраўся...
Вольга Савіч:
Калі чалавек мэтанакіравана рэпосціў парнаграфічную карцінку, ён мусіць несці адказнасць. Бо гэта сведчыць пра намер на распаўсюд. Вы правільна кажаце: нешта можа быць зроблена выпадкова. Але ў маім разуменні даказаць, што ты лайкнуў порна выпадкова, а насамрэч хацеў лайкнуць іншую старонку, будзе вельмі і вельмі складана. Паглядзіце на тыя справы, якія траплялі ў медыі. Там не было гаворкі пра тое, што нехта нешта зрабіў выпадкова. І за лайк нікога да адказнасці не прыцягвалі. Усе захоўвалі нейкія карцінкі сабе.

Адвакат: Вельмі складана даказаць, што ты лайкнуў порна выпадкова

У чым розніца паміж парнаграфіяй і эротыкай?

Парнаграфіі ўласцівыя:
— непрыстойнае, вульгарнае і амаральнае выяўленне ці апісанне палавога акту (палавых актаў) словамі з мэтай дасягнуць сэксуальнага ўзбуджэння;
— наўмыснае засяроджванне ўвагі на палавых органах удзельнікаў падчас здзяйснення імі сэксуальных дзеянняў з падрабязным апісаннем апошніх;
— адсутнасць выяўлення або апісання душэўных перажыванняў чалавека і яго натуральнай сэксуальнасці;
— выкліканне стэрэатыпаў дэвіянтных паводзінаў: сэксуальная ўсёдазволенасць, распушчанасць, безадказнасць і жорсткасць.
Эротыка — гэта акультураны і прадстаўлены як духоўная цяга інстынкт працягу роду. У мастацтве эротыка служыць увасабленнем адухоўленасці сэксуальных адносінаў людзей.

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі