Адвакат паведаміў, калі Саўчанка спыніць галадоўку

Палонная ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка паведаміла, калі можа спыніць галадоўку. Пра гэта ў сваім твітары напісаў яе адвакат Марк Фейгін. Па яго словах, Саўчанка дала слова, што спыніць галадоўку, калі будзе "зусім жахліва".

Саўчанка галадае ўжо 81 дзень. Яна пратэстуе супраць незаконнага арышту. Расійскія ўлады адмаўляюцца змяніць ёй меру стрымання і не прызнаюць, што ўкраінка мае імунітэт сябра Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі