Аднаўляецца рух у пункце пропуску "Дамачава"

Аднаўляецца рух у пункце пропуску "Дамачава"

З 7 кастрычніка аднаўляецца рух транспарту ў пункце пропуску "Дамачава" ("Славацічы") на беларуска-польскай мяжы. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў (№ 799 ад 4 кастрычніка 2016-га). Рух спынілі летам з-за аварыйнага стану аўтамабільнага моста праз раку Заходні Буг у пункце пропуску. Забеспячэннем правядзення аднаўленчых работ з наступным яго абследаваннем займалася Міністэрства транспарту і камунікацый. Здача аб'екта ў эксплуатацыю адбылася 1 верасня, інфармуе прэс-служба беларускага ўраду.

Аднаўляецца рух у пункце пропуску "Дамачава"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі