Адмяняецца цягнік Баранавічы — Марыупаль

З 22 ліпеня і да адмены маршрут цягніка будзе скарочаны да станцыі Харкаў. Да 10 жніўня цягнік № 384 будзе курсіраваць у зносінах Баранавічы — Харкаў па цотных чыслах, адпраўляючыся з Баранавіч у 22.17 і прыбываючы ў Харкаў у 19.13. У зваротным кірунку з 24 ліпеня па 12 жніўня цягнік таксама будзе курсіраваць па цотных чыслах. Час адпраўлення з Харкава — 03.12, прыбыцця на канчатковую станцыю Баранавічы-Палескія — 00.15. Час у дарозе складзе каля 21 гадзіны.

Пасажырам, якія жадаюць ехаць далей да чыгуначных станцый, размешчаных на ўчастку Харкаў-Данецк-Марыупаль, Беларуская чыгунка дала магчымасць выканаць перасадку на станцыі Харкаў на цягнік № 321 Харкаў — Марыупаль (адпраўляецца штодня ў 22.15 і прыбывае на канчатковую станцыю ў 09.13).

Пасажыры, якія едуць у Беларусь у зваротным кірунку, могуць скарыстацца цягніком № 322 Марыупаль — Харкаў (з адпраўленнем са станцыі Марыупаль штодня ў 18.38 і прыбыццём у Харкаў у 04.43) і далей перасесці на штодзённы цягнік № 100 Сімферопаль — Мінск (адпраўляецца са станцыі Харкаў у 05.44 і прыбывае ў Мінск у 23.17), паведамляе БЕЛТА.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі