Адкажы першым на пытанні пра гурт Re1ikt і ідзі на канцэрт бясплатна!

Адкажы першым на пытанні пра гурт Re1ikt і ідзі на канцэрт бясплатна!

Нядаўна гурт Re1ikt выпусціў новы дыск пад назвай Kufar. Цяпер хлопцы рыхтуюць прэзентацыю, цікавосткі і сюрпрызы.


А пакуль яны гэта робяць, Еўрарадыё прапануе выйграць квіткі на гэты канцэрт.
Каб правільна на іх адказаць, дастаткова паслухаць і паглядзець кліпы на кампазіцыі, згаданыя ў конкурсных пытаннях, а таксама трошкі пагугліць і пафантазіраваць.


Пытанні:
1. Куды лiрычны герой песнi "Дробненькі дожджык" з альбома Kufar хоча ўкласці ножкі сваёй каханай?
2. У якім мінскім парку здымаўся кліп на кампазіцыю "Чаго ты, лося" з альбома "Лекавыя травы"?
3. Якую беларускую раку можна пабачыць ў кліпе "Рэкі пад ільдом" з альбома "Рэкі прабілі лёд"?
4. З якога горада Re1ikt распачне невялічкі тур па Беларусі ў падтрымку новага альбома?


Адказы дасылайце нам на пошту [email protected] з пазнакай "конкурс Re1ikt" да 22 лістапада. Першыя тры чалавекі, якія правільна адкажуць на ўсе пытанні, атрымаюць квіток бясплатна. 


Калі вам не пашанцуе, набыць квіткі на прэзентацыю можна ў рок-краме STUFF (ГЦ "Маскоўска-Венскі") ці за некалькі клікаў на сайце.

Адкажы першым на пытанні пра гурт Re1ikt і ідзі на канцэрт бясплатна!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі