Абвешчаны творчы конкурс "Мова — Музыка — Футбол"

Абвешчаны творчы конкурс "Мова — Музыка — Футбол"

Абвешчаны творчы конкурс "Мова — Музыка — Футбол". Яго арганізатары — Федэрацыя футбола Беларусі і культурная пляцоўка "Арт Сядзіба". Яны прапануюць тым, хто любіць футбол, музыку і беларускую мову да 1 снежня дасылаць на музычны конкурс песні на роднай мове.

Адзначаецца, што ўдзельнікаў не абмяжоўваюць у музычных стылях і фарматах. "Поўная свабода творчасці і праяўлення музычна-паэтычных талентаў. Усё, што аб’ядноўвае беларускую мову, беларускі футбол і беларускую музыку: спачатку збіраем, пасля слухаем і спяваем разам!", — пішуць яны. Больш падрабязна пра конкурс, яго ўмовы, а таксама кантактны адрас арганізатараў гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі