Абвешчаны шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца

Абвешчаны шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца

Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца абвясціла шорт-ліст сёлетніх прэтэндэнтаў на ўзнагароду. У яго ўвайшлі шэсць аўтараў празаічных твораў:

  1. Андрэй Адамовіч (“Таўсціла і лешч”)
  2. Валянцін Акудовіч (“Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”)
  3. Альгерд Бахарэвіч (“Белая муха, забойца мужчын”)
  4. Алесь Пашкевіч (“Рух”)
  5. Таня Скарынкіна (“Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі”)
  6. Макс Шчур (“Завяршыць гештальт”).

Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца ў кастрычніку. На цырымоніі будуць названыя імёны трох пераможцаў. Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калоквіуме, другое — творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута — з беларускага боку; Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцунь — з польскага боку. Ганаровы старшыня журы — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.

Папярэднія пераможцы прэміі:

2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”;
2015 — Віктар Казько “Час збіраць косці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі