АБСЕ праверыць, як увасобяцца ў жыццё заявы ЦВК пра ўлік яе рэкамендацыяў

АБСЕ праверыць, як увасобяцца ў жыццё заявы ЦВК пра ўлік яе рэкамендацыяў

Віцэ-старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ, кіраўнік рабочай групы па Беларусі Кент Харстэд адрэагаваў на заяву Цэнтрвыбаркама Беларусі. Раней паведамлялася, што ЦВК на будучых парламенцкіх выбарах выканае некаторыя рэкамендацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ.

"Беларускі ўрад пачаў пазітыўны крок у згодзе рэалізаваць некаторыя з рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, зробленых пасля назірання за апошнімі выбарамі ў краіне. Аднак я шкадую, што даўно наспелыя змены выбарчага заканадаўства не прадбачацца ў бліжэйшыя месяцы", — заявіў еўрапейскі палітык.

Паводле слоў Харстэда, якія перадае БелаПАН, "яшчэ трэба высветліць на практыцы, якім чынам заявы, зробленыя на самым высокім узроўні выбарчай адміністрацыі, будуць ажыццяўляцца ў святле будучых парламенцкіх выбараў".

Сярод навацый, якія анасаваў Цэнтрвыбаркам, — больш празрыстыя працэсы фармавання выбаркамаў, падліку галасоў, а таксама разгляду скаргаў. Такое рашэнне было прынятае падчас нарады ў Аляксандра Лукашэнкі 27 красавіка.

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 верасня. Чакаецца, што афіцыйна кампанія стартуе 7 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі