АБФФ: Зыгмантовіч пакуль не зацверджаны в.а. трэнера футбольнай зборнай

Таямніца месяца ў беларускім футболе дагэтуль не раскрытая. Хто пасля адстаўкі Георгія Кандрацьева будзе кіраваць нацыянальнай камандай у восеньскіх матчах з Іспаніяй і Мексікай — дагэтуль не зразумела. 
З’явілася інфармацыя, што выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера будзе Андрэй Зыгмантовіч. Спецыяліст гэту інфармацыю не каментуе. 

“Афіцыйна дакументаў наконт гэтага ніякіх няма. Калі ён будзе зацверджаны на пасадзе выканаўцы абавязкаў галоўнага трэнера, адразу ж паведамленне з’явіцца на нашым сайце”, — паведамляюць Еўрарадыё апошнія навіны ў прэс-службе футбольнай федэрацыі

Інфармацыю аб прызначэнні Зыгмантовіча ў федэрацыі назвалі “незразумелымі заявамі без спасылак”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі