АБФФ зноў наклала санкцыі на “Нафтан”: клубу забароненыя трансферы

АБФФ зноў наклала санкцыі на “Нафтан”: клубу забароненыя трансферы

Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футболу” зноў наклала санкцыі на футбольны клуб “Нафтан” — яму забаранілі рэгістраваць новых гульцоў з прычыны невыканання рашэнняў АБФФ. Такім чынам, каманда можа не скарыстацца летнім трансферным акном, якое сёлета дзейнічае ў Беларусі з 9 ліпеня па 5 жніўня.

Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Камітэту па статусе і пераходах АБФФ у пятніцу, 22 ліпеня, перадае Прессбол.

Раней “Нафтан” трапіў у спіс штрафнікоў разам з яшчэ 10 клубамі, якім забаранілі трансферы за невыкананне абавязанняў перад федэрацыяй футболу. Потым санкцыі з “хімікаў” былі знятыя, а цяпер каманда зноў пакараная.

На сёння “Нафтан” займае толькі 14-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.

Па-ранейшаму забаронена рэгістраваць новых гульцоў “Белшыне”, “Дняпру”, “Смаргоні” і “Лідзе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі