9-гадовага Андрэя Шарамецьева, які знік у Мінску, знайшлі жывым

9-гадовага мінскага школьніка Андрэя Шарамецьева, які знік учора, знайшлі жывым і здаровым. У пошукавай аперацыі былі задзейнічаныя ўсе сталічныя міліцыянты, дапамагаў пошукавы атрад “Анёл”. Былі расклееныя тысячы арыенціровак, апытана мностава людзей, правераныя дзясяткі званкоў наконт меркаванага месцазнаходжання хлопчыка. У інтэрнэце Андрэя шукалі пры дапамозе сацыяльных сетак.

Як высветлілася, хлопчык вяртаўся з сябрам з крамы, пайшоў не ў той бок і заблудзіўся. Школьнік пабаяўся звяртацца да людзей па дапамогу і таму вырашыў пераначаваць у пад’ездзе. Цяпер з хлопчыкам усё добра і ён знаходзіцца дома з бацькамі.

Фота: vk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі