8-гадовы хлопчык патануў у Рагачове на Дняпры

Школьнік 2006 году нараджэння пайшоў гуляць на раку з сябрамі. У пэўны момант дзеці ўбачылі, што іх сябар тоне, і паведамілі пра гэта яго маці.

На месца здарэння выклікалі работнікаў АСВОДа, якія прыбылі туды на маторным катэры і знайшлі на беразе асабістыя рэчы хлопчыка. Яго цела знайшлі ў вадзе і вынеслі на бераг.

Участак ракі, дзе здарылася трагедыя, быў непрыстасаваны для купання. Шырыня Дняпра тут складае 150 метраў, а глыбіня — каля трох метраў.

У МНС нагадваюць, што ў пятніцу падобны інцыдэнт здарыўся пад Гродна: у крэйдавым кар’еры патанула 12-гадовая дзяўчынка, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі