79% расіян — за тое, каб спыняць увоз "беларускіх" крэветак і ананасаў

79% расіян — за тое, каб спыняць увоз "беларускіх" крэветак і ананасаў

Амаль кожны другі расіянін купляе харчовыя прадукты з Беларусі. Такія вынікі паказала апытанне, праведзенае Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ). Часцей за ўсё расіяне купляюць малако і малочныя прадукты (28% апытаных), а таксама мяса і каўбасы (19%).

79% спажыўцоў беларускай прадукцыі кажуць пра яе высокую якасць. Пры гэтым 40% лічаць прадукты дарагімі, а 39% — таннымі. Невысокую думку пра якасць беларускіх прадуктаў маюць 14% апытаных, у тым ліку 10% лічаць кошты невысокімі, а 4% — даволі адчувальнымі.

Разам з тым большасць расіян лічыць, што трэба жорстка спыняць спробы, калі пад выглядам беларускіх у Расію вязуць санкцыйныя прадукты харчавання. Такое меркаванне выказалі 79%. Прычым нават сярод спажыўцоў беларускай прадукцыі гэтая доля складае 76%. 

Па словах кіраўніка Дэпартамента даследаванняў ВЦИОМ Сцяпана Львова, беларускія прадукты і тавары народнага спажывання маюць рэпутацыю якасных і адносна недарагіх. Давер да беларускай прадукцыі звязаны з масавым уяўленнем пра насельнікаў нашай краіны як адказных, акуратных і сумленных людзей. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі