48 жыхароў Гродзеншчыны заразіліся вірусным гепатытам у салонах

Яны заразіліся парэнтэральным вірусным гепатытам у манікюрных і тату-салонах. Пра гэта паведаміла загадчыца супрацьэпідэмічнага аддзялення Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ларыса Ткач.

Яна кажа, што найбольшую трывогу выклікае дзейнасць прыватных нелегальных салонаў, дзейнасць якіх эпідэміёлагі не могуць кантраляваць. Менавіта ў іх заражэнне вірусным гепатытам адбываецца часцей. Калі за мінулы год у Гродзенскай вобласці было зафіксавана 54 выпадкі, дык за шэсць месяцаў 2014 года ўжо 48, паведамляе БЕЛТА.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі