42 украінскія танкісты сышлі ў Расію, каб не здавацца баевікам

42 украінскія вайскоўцы з 51-й механізаванай гвардзейскай брыгады перайшлі на тэрыторыю Расіі. Пра гэта журналістам паведаміў афіцэр 51-й брыгады, які прадставіўся як старшы лейтэнант Дзмітрый Радчанка, інфармуе liga.net.

Па словах афіцэра, танкісты доўгі час знаходзіліся пад абстрэлам варожых "Градаў" і мінамётаў. У іх скончыліся ежа і боепрыпасы, тэхніка была знішчана. Каб не трапіць у палон да баевікоў, вайскоўцы былі вымушаныя перайсці мяжу ў раёне памежнага пункта Ізварын. Радчанка адзначыў, што не лічыць гэтых вайскоўцаў дэзерцірамі, а доказаў іх пераходу на бок ворага няма.

Фота Мінабароны Украіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі