27 ліпеня беларускі рубель вырас да ўсіх трох асноўных валют

27 ліпеня беларускі рубель вырас да ўсіх трох асноўных валют

У сераду, 27 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 1,9953 да 1,9943 (19 943 старымі) беларускага рубля. Курс еўра знізіўся з 2,1954 да 2,1934 (21 934 рублёў старымі), 100 расійскіх рублёў у аўторак каштавалі 3,0321, у сераду — 3,0257 (302,57 рублёў за 1 расійскі рубель старымі).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,13%.

У аўторак, 26 ліпеня, курс долара вырас з 1,9897 да 1,9953 (19 953 старымі) беларускага рубля, курс еўра таксама падрос з 2,1830 да 2,1934 (21 934 рублёў старымі), 100 расійскіх рублёў у панядзелак каштавалі  3,0661 беларускага рубля, у аўторак — 3,0321 (303,21 рубля за 1 расійскі рубель старымі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі