27 чэрвеня абітурыенты здаюць ЦТ па геаграфіі ды сусветнай гісторыі

27 чэрвеня абітурыенты здаюць ЦТ па геаграфіі ды сусветнай гісторыі

27 чэрвеня ў Беларусі праходзяць апошнія іспыты на цэнтралізаваным тэставанні - па геаграфіі і сусветнай гісторыі найноўшага часу.

Як і ўсе ранейшыя іспыты, сённяшнія выпрабаванні пачнуцца а 11-й гадзіне. На іспыт па геаграфіі запісаўся 1141 абітурыент, на гісторыю — 1290 чалавек.

За 90 хвілінаў абітурыенты павінныя будуць адказаць на 50 заданняў.

Удзельнікам ЦТ забаронены выкарыстоўваць шпаргалкі і тэхнічныя сродкі сувязі (у тым ліку мабільныя тэлефоны). За парушэнне правілаў абітурыента выдаляць і пазбавяць права здаваць тэставанне па прадмеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі