26 чэрвеня ў Беларусі усталяваны новы тэмпературны рэкорд дня

26 чэрвеня ў Беларусі усталяваны новы тэмпературны рэкорд дня

26 чэрвеня ў Беларусі быў усталяваны новы тэмпературны рэкорд дня. Як паведамляе БелаПАН, у Драгічыне на Брэстчыне паветра прагрэлася да 33,7 градуса. Перад тым максімальная тэмпература для 26 чэрвеня была зафіксаваная ў 1979 годзе ў Вілейцы на Міншчыне — тады максімум складаў 33,2 градуса.

Дарэчы, новыя рэкорды дня былі пастаўленыя таксама ў Мінску і ўсіх абласных цэнтрах, за выключэннем Гомеля. У сталіцы паветра прагрэлася да +31,2 (у 1979 годзе было +30,7), у Брэсце — да +33,4 (+30,2 у 1967-м), у Гродне — да +33 (+29 у 1955-м), у Віцебску — да +31,9 (+31,8 у 1940-м), у Магілёве — да +31,6 (+30,1 у 1979-м).

Напярэдадні, у суботу, у Мінску быў пабіты рэкорд дня 102-гадовай даўніны,а таксама новыя максімумы былі зафіксаваныя ў Брэсце і Гродне.

28 чэрвеня спёка захаваецца ў цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны. А на захадзе Беларусі пачне гаспадарыць халодны фронт, таму тэмпература панізіцца. Праходжанне халоднага атмасфернага фронту будзе суправаджацца залевамі, навальніцамі і парывістым ветрам. У аўторак пахаладае і на астатняй тэрыторыі краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі