24 гады таму Беларусь стала суверэннай дзяржавай

Дакумент абвясціў поўную незалежнасць БССР, вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць ва ўсіх знешніх адносінах. У жніўні 1991 года дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закону, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

19 верасня 1991 года краіна атрымала афіцыйную назву Рэспубліка Беларусь, была ўведзеная новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. У снежні таго ж году ў беларускіх Віскулях кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі пагадненне 1922 года аб утварэнні СССР. Новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая 15 сакавіка 1994 года.

З 1991 па 1996 год галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці Беларусі — адзначалася 27 ліпеня і было прымеркаванае да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Пасля рэферэндуму 1996 года свята сталі адзначаць 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі