23 чэрвеня ў Беларусі праходзіць цэнтралізаванае тэставанне па хіміі

23 чэрвеня ў Беларусі праходзіць цэнтралізаванае тэставанне па хіміі

У Беларусі 23 чэрвеня праходзіць цэнтралізаванае тэставанне па хіміі. Для ўдзелу ў ім зарэгістраваліся больш за 12 300 чалавек. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў.

На сённяшнім іспыце абітурыенты маюць права карыстацца самым простым калькулятарам. Ён не павінен выконваць перадачу, захоўванне і атрыманне інфармацыі, а таксама змяшчаць базы даных.

Вынікі ЦТ будуць прадастаўляцца ў пунктах праходжання тэставання і на сайтах ВНУ. Іх можна таксама даведацца пры дапамозе SMS-запытаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі