21 сакавіка ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

21 сакавіка ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

У аўторак, 21 сакавіка, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,8829 да 1,8797 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,0253 да 2,0266. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2845 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2823).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 20 сакавіка, курс долара ЗША знізіўся — з 1,8909 да 1,8829 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0356 да 2,0253.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі