21 лютага курсы долара і еўра знізіліся

21 лютага курсы долара і еўра знізіліся

У аўторак, 21 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся — з 1,8784 да 1,8751 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 1,9935 да 1,9833 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2395 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2339).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 20 лютага, курс долара ЗША вырас — з 1,8731 да 1,8784 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 1,9952 да 1,9935 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі