16 чалавек не змаглі перасекчы беларускую мяжу з-за праблем з дакументамі

16 чалавек не змаглі перасекчы беларускую мяжу з-за праблем з дакументамі

16 чалавек у мінулыя выходныя не змаглі перасекчы беларускую мяжу ў розных пунктах пропуску з-за праблемаў з дакументамі. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, гэта грамадзяне Беларусі, а таксама Украіны і Расіі.

Некалькі беларусак не памянялі пашпарты з прычыны заключэння шлюбу і замены прозвішча, украінскія грамадзяне забывалі ўклеіць у дакумент фота па дасягненні пэўнага ўзросту.

Таксама трапляліся пашпарты з выдранымі або самавольна ўклеенымі старонкамі, у некаторых дакументы пацярпелі ад уздзеяння вільгаці — іх аб выпадкова аблілі вадкасцю, або адпрасавалі разам з рэчамі. У адным выпадку грамадзянка Беларусі спрабавала перасекчы мяжу па дакументах сваёй сястры.

Усіх гэтых асобаў прызналі парушальнікамі пашпартна-візавага рэжыму і прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці паводле арт. 23.31 КаАП — папярэджанне з дэпартацыяй або без яе, а таксама штраф да 20 базавых велічынь.

Памежнікі нагадваюць, што плануючы выезд за мяжу, трэба праверыць, ці ў парадку пашпарт, каб пазбегнуць непрыемнасцяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі