15-гадовую школьніцу з Гродна злавілі на прастытуцыі

Аператыўнікі Гродзенскага РАУС падчас маніторынгу інтэрнэту звярнулі ўвагу на некалькі прапаноў інтымных паслуг. Большасць абвестак падавалася ў завуаляванай форме. Асаблівую ўвагу аператыўнікаў прывабіла анкета дзяўчыны, якая адкрыта прапаноўвала: "Займуся сэксам. Платныя паслугі. Пішыце — не пашкадуеце".

Па словах начальніка аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС Яўген Ванькова, якія перадае газета "Перспектива", свае паслугі дзяўчына ацэньвала ў 50 долараў за гадзіну.

Аператыўнікі пачалі з дзяўчынай перапіску пад выглядам кліента. Ёй прызначылі сустрэчу. Звонку дзяўчына выглядала дарослай. Калі ж яна была гатовая прыступіць да справы, аператыўнікі паказалі пасведчанне. Тады і выявілася, што перад праваахоўнікамі — непаўналетняя. 

Заканадаўства не дазваляе яе прыцягнуць да адказнасці, бо ёй няма яшчэ 16 гадоў. Дзяўчыне пагражае толькі ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх. Дарэчы, раней яе ўжо ставілі на ўлік за бадзяжніцтва. 

Фота — ampravda.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі